AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-1
#LFK-1561-2
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-03-03 00:24:35
Atšifrējums[1561]
Купальскія.

1

Сьвяты Яне, выдзь на вулку.
Божа моцны, не пасьпею.
Святы Яне, што ты робіш?
Божа моцны, зямлю пашу.
Сьвяты Яне, на што зямлю?
Божа моцны, ячмень сеяць.
Сьвяты Яне, на што ячмень?
Божы моцны, піва варыць.
Сьвяты Яне, на што піва?
Божа моцны, сына жаніць.
Сьвяты Яне, каторага?
Божа моцны, хоць Ясеньку.
Сьвяты Яне, каго бярэш?
Божа моцны, каго судзіш.

2

Скакаў чыжык па дарозе,
Прасіў дзевак на купальле:
Вам, дзеванкі, свая воля,
Жоначкам волі нету.
Гаршок плывець проціў печы,
Дзіця плачыць у калыскі,
Мілы сядзіць на пасьцелі,
Дзявёрачкі па застол,
Сьвёкар журыць у запечку.
Ну, я гаршок прэчь адстаўлю,
Я дзіця спаць пакладу,
Я сьвёкарку перапрашу
А сьвякроўцы пакаруся,
Дзявёрачкам пакланюся,
А мілага ня баюся,
Сама пайду на купальле,
А хто ня йдзе на купальле,
Ды той ляжыць калодай,
Ды ляжыць дубоваю.

Запісала матурыстка Дзьвінскай беларускай гімназіі Вольга Гвозд, улетку 1936 г., на хутары "Судрабу", Каплаўскай вол., Іллуксток. павету, ад Уршулі Нежборт, 67 год.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais