AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-11
#LFK-1561-12
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-15 16:37:47
AtšifrējumsКупальскія песьні

11

Выйду, выйду на гару
Выйду, выйду на гару
Гляну, гляну пад гару
Ці усе сады расьцьвілі.
Усе сады расьцьвілі.
Толькі майго таткі сад ня цьвіў,
Дый прыйудару я ладонькамі
Залатымі пярсьцёнкамі,
Можа пачуе родны татка.
Дый ня учуў родны татка,
А учуў сьвёкарка.
"Нявестачка, дзіцятка
Ня бей ладонькамі, залатымі пярсьцёнкамі".
"А сьвёкарка татунька
Ня ты расьціў ладонькі,
Ня сын купляў пярсьцёнкі,
Родны татка расьціў ладонкі,
Родны братка купляў пярсьцёнкі.

12

Лятаў цежа па вуліцы
Зьбіраў дзевак на купальну
Рана, рана на купальну (прыпеўка)
Дзеўкі, бабы на купальну (прып.)
Красным дзеўкам свая воля
Куды хочуць, туды пойдуць
Рана, рана туды пойдуць.
Маладзіцам волі нету
Маладзіцам тры забавы
Рана, рана тры забавы.
Што першая забава
Сьвёкар бацька на куточку (прып.)
Што друга забава
Сьвякроўка матка проці печкі (прып.)
А што трэцьця забава
Мала дзіце ў калыханкі
Сам міл на пасьцелкі
Рана, рана на пасьцелкі.
Запісала вучаніца Дзьвінскай беларуск. гімназіі Вольга Андрушонак ад сваей бабулі Кацярыны Андрушонак, у в.Стругі, Паетнскай вол., Дзьвінск.пав.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais