AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-18
#LFK-1561-19
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-22 15:18:03
AtšifrējumsКупальскія.

18

Як даходзіць на панодворак
Ды дзень добры, добры вечар
Таму двару гаспадару.
Гаспадынкі як малінкі,
Выйдзі, выплыві рана, рана
Наша гаспадынка як малінка
Пераймі гасьцей.
Мы госьці ня частыя
Мы прышлі ня піць, ня есьць
Толькі вас паглядзець
Як вы прыемны і як разгаворны.
Пасьля прыймо дзякуюць
Дзякуемо таму двару гаспадару
А гаспадынке як малінке.

19

На Яна ночка мала, ночка мала
Я усю ночаньку ня спала
Рожны зёлькі зьбірала
Таму-сяму прадавала
А міламу даравала.

Запісаў С.П. Сахараў 29 красавіка 1936 г. у в. Крывіны, Краслаўскай вол., Дзьвінскага павету, ад жанчыны Вікторыі Шляпінай, 74 год.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais