AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-20
#LFK-1561-21
#LFK-1561-22
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-27 12:37:13
AtšifrējumsКупальскія песьні

20

На сьвятога на Яна ясна сонца іграла,
Дзеўкі зельля капалі,
Да капалі, ня зналі, у матухны пыталі:
- Скажы, скажы матухна, ды што гэта за зельля
- Багровае карэньне - дзявоцкая красота, малайцоў сухота.
Ссохлі, ссохлі малойчыкі за градкамі седзючы
На дзяўчат гледзючы, ды што дзеўкі харашы
За нас замуж не пайшлі.

21

Бела бяроза кудрава
Што на моры стаяла
Дзеўкам дарожку залягла,
Дзе дзеўкі ходзяць, гуляюць
Трусова перья зьбіраюць;
Выйдзі мамухна з церэма
Вынесі злота, серабра,
Выйдзі мамухна з каморы
Памажы гора гараваці
Злота, серабра падымаці.

22

На гары рабіна, пад рабінаю дзяўчына
Часалася грабяшком, вымывалася часначком
Вымылась прамовіла: мой татухна родненькі,
Не аддай замуж далёка!
Калі аддаш далёка, прышлі ка мне салаў'я
Каб раненька прылятаў, раней таго пабуджаў,
Раней таго прылятаў, пазьней таго адлятаў.
Запісала вучаніца Дpьвінскай беларус. гімназіі Апрасіньня Хруцкая, у летку 1930 г., ад жанчыны Усьціны Пронінкавай у в.Беляі, Істрэнскай вол., Лудзенскана (Люцынскага) павету.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais