AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-23
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-22 16:01:30
AtšifrējumsКарагодная песьня

23

Пры далінушке калінушка стаіць
На каліны салавей-птушка сядзіць
Горку ягаду калінушку клюець,
А малінаю закусываець.
Прыляталі к саловуке сакалы,
Прымушалі салоўюшку песьні пець:
Ох, ты пой салавей мой, расьпявай
Павясялід-ка пры кручыне малайца,
Пры печалі красну дзевіцу
Знаць то Касі мінавалася гульня,
Заставалася стараму малада.
Стар ня пушчае на вуліцу гуляць
Хоць пусьціць - у сьлёзы увядзець.
Я стаяла і разгаварывала,
Са сьлязамі дружку наказывала:
Ты пайдзешб у Кітай гуляць
Кітайскага тавару закупляць
Тавар плаціца шалковенькае
А друхое калінкорава;
Калінкор белы мараецца,
Мой твар разгараецца,
Прыйду дамоў дагадаюцца
Чаго твар разгараецца
Ці ад чаю, ці ад кохвю яно
Ці ад саладзюсенькай водачкі
Салодка водачка анісовая
Мая кралічка напісаная
У зялёным салу пасвжаная
Цалавацца прыказаная.

Запісала вучаніца Дзьвінскай беларус. гімназіі Апрсіньня Хруцкая, у 1930 г., ад жанчыны Усьціны Пронінкавай, у в. Беляі, Істрэнскай воласьці, Лудзенскага (Люцынскага) павету.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais