AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-24
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-22 18:32:14
AtšifrējumsКупальскія песьні.

24

Гаршок кіпіць на загнеце,
Сьвёкар журыць у запечы,
А сьвякроўка проці печы
А ятроўка кароў дая,
А дзявёркі канеў пася.
Дзіця плача ў калыбелі
Маці журыць ў пасьцелі.
А сьвёкару пакаруся
У сьвякроўкі папрашуся
Гаршочак прэч адстаўлю,
Я залоўкам коскі упляту,
А ятроўкам па хустачцы
А дзевяркам па шапочце
Я дзяцёнка прыкалышу
А мужа кіям здлушу
Пайду ў кветкі прыбяруся
У Купальлю сазавуся.
Пойдзем дзеўкі ў купальлю
Пойдзем дзеўкі ў зялёну.
Мы хадзілі па лужочку
Мы зьбіралі па цьвяточку
Мы прынясьлі да дварочку.
Ды чый тут двор пры дарозе,
Ды чый тут пры шырокім
Яго двары мяцёныя, вароціткі цясовыя,
Яго сталы дубовыя, а абрусы бялёвыя,
А напіткі лядовыя, яго жана слушна (слічна) паня.
Запісаў вучань Дзьвінскай беларускай гімназіі Тадэуш Бартуль, у летку 1929 г., ад сваей маці Юганы Бартуль у в. Кісялёўцы, Прыдруйскай вол., Дзьвінскага павету
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais