AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-25
#LFK-1561-26
#LFK-1561-26a
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-28 16:54:05
AtšifrējumsКупальскія песьні

25

А на Яна ночка мала, а ямалада не даспала (2 раза)
Усе гарэхі палузгала, ядзёркі ў мёд клала (2 р.)
Шалупінкі ў памыйкі (2р)
Для матулькі ўсе ядзёркі, для сьвякроўкі шалупінкі (2р.)
Еж, матулька, спажывіся, а сьвякроўка задавіся (2р.)
Запісаў вучань Дзьвінскай беларускай гімназіі Зенон Чэкель, у летку 1930 г, ад жанчыны М. Чэкель, у вескі Юраны, Пустынскай вол., Дзьвінскага павету.

26

Цераз гару чорная сьцежка,
Там хадзіла красная дзеўка,
За той дзеўкай бел малойчык.
-Пастой, пажджы красна дзеўка
Пагаварым мы з табой,
Пойдзем разам на купальлю, на зялёну.
-Праўда, праўда бел малойчык,
Я там была, вянок віла.
Запісаў вучыцэль Язэп Клагіш у Пустынскай воласьці, Дзьвінскага павету.

26a

Карэнь, карэнь макаўка,
На макушкі ластаўка,
Сядзіць, відзіць далёка,
Што у Зубраве дзвевяць мальцоў женюцца,
А дзесятага вянчаюць.
Карэнь, карэнь макаўка,
На макушкі ластаўка,
Сядзіць Ваня высока,
Чуець, відзіць далёка,
Што ў Зубраве дзевяць дзевок женюцца
А дзесятую венчаюць.
Запісаў вучань Дзьвінскай беларускай гімназіі Уладзімір Вреблеўскі ад жанчыны Ізабелі Лосевой, 52 г. у вескі Зубрава, Рунданскай воласьці, Люцынскага павету, у 1928 г.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais