AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-27
#LFK-1561-28
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-28 17:16:20
AtšifrējumsКупальныя песьні.

27

Узыйду, узыйду на гару,
Гляну, гляну пад гару,
Ці усе сады расьцвілі?
Майго таткі сад ня цьвіў.
Удару, удару ў далонькі,
Залатыя пярсьцёнкі,
Ці ня учуець татухна,
Ці ня учуець родны мой.
Ня учуў-жа татухна,
Ды учуў-жа сьвёкарка.
Нявестка-дзіцятка, не разьбівай далокі
Залатыя пярсьцёнкі!
А сьвёкарка -татухна,
Ня ты расьціў далонкі,
Ня сын купляў пярсьцёнкі -
Татка расьціў далонкі
А братка купляў пярсьцёнкі.

28

Як я ў мамухны жыла,
Ды як рожухна цьвіла,
Па мяду качалася,
Сьмярдунову сыну дасталася,
Што-й ня мытаму твару
Ня чосанай галованькі,
Я абрус мыла, змыліла
Яго твару ня вымала
Барану праламала,
Галаву не рашчасала;
Маё мыла панское
Яго ліцо цыганское
Барана зялезная
Галава яго мядзьвежая.
Запісала вучаніца Дзьвінскай беларус. гімназіі Апрасіньня Хруцкая, у летку 1930 г., ад жанчыны Усьціны Пронінкавай у в. Беляі, Істрэнскай вол., Лудзенскага (Люцынскага) павету.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais