AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-29
#LFK-1561-30
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-28 17:24:00
AtšifrējumsКупальныя песьні

29

Што пад ёлкай, пад сасонкай,
Рана-раненька там сядзелі дзьве сястры,
І сядзелі і гаварылі у мейсьце раслі, а рожна пайшлі
Што пад ёлкай, пад сасонкай,
Там сядзелі дзьве вятроўкі,
Яны сядзелі і гаварылі,
Што рожна расьлі, а у мейсьце сашліся.
Запісаў ад жанчыны К. Маслоўскай, 63 г, у в. Ломы, Істрэнскай вол., Лудзенскага павету, вучань Дзьвінскай белар. гімназіі Алесь Маслоўскі, у летку 1930 г.

30

Хадзіў чыжык па вуліцы
Зьбіраў дзевак у купальлю,
А вам дзеўкі свая воля,
Маладзіцам волі нету, волі нету а ніколі.
Сьвекар курыць на пасьцелі, а сьвякроўка проці печы
А жальвіцы ў сьвятліцы, а дзевяркі на дварэ.
Гаршок кіпіць на загнеце, а дзіця плача ў калыбелі.
Я у сьвякроўкі папрашуся, а сьвекарку пакаруся.
Сьвёкар дзіця пакалыша, а сьвякроўка гаршок адставіць
А я пайду сама ў купальлю
Я хадзіла па лужку і зьбірала па цьвяточку
Прыходжу я да дворачка,
Купаленка зяленька, гаспадынька малодзенька
Выйдзі, выйдзі гаспадынька, пераймі купаленьку,
Купаленька зялёненька, гаспадынька малодзенька,
Гаспадыня не ляніся, каля сыра павярніся,
З белым сырам, з малым сынам!
Запісала вучаніца Дзьвінскай белар. гімназіі Эмілія Казакевіч, у летку 1929 г., ад Магдаліны Ляшчыхі на хутары Шмілгава, Прыдруйскай вол, Дзьвінскага павету.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais