AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-31
#LFK-1561-32
#LFK-1561-33
#LFK-1561-34
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-28 17:57:21
AtšifrējumsКупальныя песьні

31

На сьвятога Яна зьдарылася праява,
Сьвіньня ў дуду іграла, дзеўкі зельле капалі,
У мамак пыталі: ды што гэта за зельле?
Гэта зельле такое - вірава карэньне,
Дзявоцкая красота, а мальцава - сухота.
Ссохлі, здохлі дзяцюкі, як рабыя парсюкі,
За градамі сядзючы, на дзяўчат глядзючы,
Што дзеванькі харашы, за іх замуж не пайшлі.

32

Ночка малочка, вырві мальцам вочка,
Дзеўкі адбаранілі, хвартушком накрылі,
Каб ня тыя дзеўкі, вырвалі-б і зрэнкі.

33

Ты Гэлічка маладая, маладая,
На табе сукенька галубая,
Ды дзе ты яе купляла?
- У Полацку на рынку
Ды сто рублей ня грошы, ня грошы
Ды тысяча ня мала,
Па ельніку хадзіла, сукеначку змачыла,
Будзем лазьню тапіць, сукеначку сушыць.

34

Ай, люлі, люлі сядзіць баба на ялі,
А дзед на дубу, ён іграе на дуду,
У жулеячку памаленечку,
Баба лупы надула, па лужыны паплыла,
А дзед ручку адвеў,
Бабы поўху аплеў.
Запісаў вучань Дзьвінскай беларус. гімназіі Станіслаў Іонічонак, у летку 1930 г, ад сваей маці Монікі Іонічонак, 61 г., у в.Адамава, Пасінскай вол., Лудзенскага (Люцынскага) павету.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais