AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-35
#LFK-1561-36
#LFK-1561-37
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-28 18:01:39
AtšifrējumsВяснавыя песьні

35

Як за лесам, за лясом,
Успашу я пожанку, пожанку,
Як засею лён канаплі, лён канаплі,
Як павадзіўся вор верабей, вор верабей,
Уж я яго паймаю, паймаю,
Крыльля перья адламаю, адламаю.

36

Пасеялі дзеўкі лён,
Пасеяўшы палолі,
Белы ручкі калолі,
У майго мужа праўды нет:
Чужы жонкі ў башмачках,
А я малада ў лапотках;
Чужы жонкі топ, топ, топ,
А я малада шлёп, шлёп, шлёп

37

У чыстым поле рабіна,
А пад рабінаю дзяўчына,
Часала грабяшкам, а мылася часнаком.
Памыўшыся казала:
"Мой татка родненькі
Не аддавай замуж далёка,
За тры мілі-чатыры
За пятое-возера
За шастое-сяло.
Калі аддаш далёка
Прыкуй, прыкуй ка мне салаў'я
Салавей будзе пяяць
Мяне маладу пабуджаць.
(гэта песьня пяецца і на Купальле)
Запісаў вучань Дзьвінскай беларус. гімназіі Станіслаў Іонічонак у летку 1930 г., у вёскі Адамово, Пасінскай воласьці, Лудзенскага (Люцынскага павету, ад сваей маці Монікі Іонічонок, 61 г.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais