AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-38
#LFK-1561-39
#LFK-1561-40
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-28 18:14:22
AtšifrējumsКупальныя

38

За гумнамі ў бярэзьнічку
Дзьве сарокі сакаталі,
Дзьве сястрыцы размаўлялі:
"Ня даў Бог нам дзьвюм сястрыцам
Умесьце расьці, як ягодкі,
А розна пайшлі, як сіроткі".
За гумнамі ў бярэзьнічку
Дзьве сарокі сакаталі,
Дзьве ятроўкі размаўлялі:
Бог нам даў дзьвюм ятроўкам
Розьна расьлі, як сіроткі,
А у месьце сыйшлі, як ягодкі.
Запісала вучаніца Дзьвінскай беларуск. гімназіі Эмілія Казакевіч 20 жніўня 1929 г. ад жанчыны Магдалены Ляшчыхі на хутары Шмілгава, Прыдруйскай вол., Дзьвінскага павету

39

На сьвятога Яна солнца весяла йграла
Дзеўкі капалі зёлкі,
Хоць капалі ды яны самі ня зналі
У маманькі пыталі:
Скажы, скажы маманька,
Што гэта за зельле глыбока карэньня?
Гэта зельля такое -
Дзявочая красата, кавалерская сухота,
Сохлі, сохлі дзяцюкі за градамі сядзючы
На дзяўчат глядзючы.

40

Сьвяты Яне, дзе ты дагэтуль быў?
Моцны Божа, за гарою.
Што ты рабіў? Моцны Божа, ячмень сеяў.
Сьвяты Яне, на што ячмень?
Моцны Божа, ячмень расьціў.
На што расціў? Піва варыць.
На што піва? Моцны Божа, сыноў жаніць.
Запісала вучаніца Дзьвінскай беларуск. гімназіі Ганна Лапчонак у летку 1929 г. ад жанчыны Н.Прынц, 65 г., у в.Ляудзер, Істрэнскай вол., Лудзенскага павету
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais