AtšifrētIepriekšējaisNākamais
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
KolekcijaSergeja Saharova Latvijas baltkrievu folkloras vākums
Atslēgvārdi
Vienības#LFK-1561-41
#LFK-1561-42
#LFK-1561-43
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-28 18:25:32
AtšifrējumsКупальныя

41

А на Яна ночка мала, а я малада не даспала,
Усе арэшкі пашчаўкала, а ядзёрцы ў мёд клала,
Шалупінкі ў памыйкі.
Для матулькі ўсе ядзеркі, для сьвякроўкі шалупінкі,
Еж, матулька, спажывіся, а сьвякроўка задавіся.

42

Бадай тот певень прапаў,
Што мяне рана разбудзіў,
Малая ночка, мала,
Яшчэ я малада не даспала.
Прыспары Божа ночы,
На мае чорны вочы
Што-б я высыпала,
Каб маці ня знала.
Ці у дому пры парозе,
Ці ў лесе пры дарозе,
Заўсёды маладога знаю,
Бо чорныя вочы маю.
Бадай-бы певень зпудзіў,
Што мяне рана ўзбудзіў
Малая ночка, мала,
Яшчэ я ня праспала.

43

Сеяў маладзец васілёчкі,
Насеяўшы прэч паехаў,
Аб'ехаўшы ён аглянуўся
"Красачкі мае, васілёчкі,
А хто-ж вас будзе паліваці,
А хто-ж вас будзе даглядаці;
Мая матулька старэнькая,
Мая сястрычка маленькая,
Мая жоначка маладая
Ды пашла яна ў крынічку
Па халодненькую вадзічку,
Ды ці яна там утапілася
Ды ці яна там заблудзілася
Ды ці яе там ваўкі з'елі.
Каб яна там утапілася
Была-бы поўна крынічка вадзіцы
Дык каб яе там воўкі з'елі
Была-б траванька патаптана.
Запісаў вучань Дзьвінскай беларус. гімназ. Зэнон Чэкель у Пустынскай воласьці, Дзьвінск. павету, ліпэнь 1930 г.
Darbības

AtšifrētIepriekšējaisNākamais