#LFK-1561-10

Nosaukums oriģinālāА мы хадзілі па лужочку
NosaukumsА мы хадзілі па лужочку
Vienības Nr.10
KrājumsLatviešu folkloras krātuve
Žanrigarās dziesmas, sākot ar 9 rindām, cittautu folklora
ValodasBaltkrievu valoda
Faili1561-0001-0043-05
IesniedzējsSergejs Saharovs
PierakstītājsSergejs Saharovs
TeicējsUršula Ņežborta
Iesūtīšanas datums21.09.1936
Pierakstīšanas laiks/vieta, 02.08.1936
Atslēgvārdi
#LFK-1561-10
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-14 15:53:59
Atšifrējums

9

Сьвяты Яне ідзець купальле нясець,
Ты купальле, ты зялёнае
Дзе дасюль было? За ракой расло.
А што рабіла? Красавалося
Сьвяты Яне, ды што робіш?
Божа моцны, ляды палю.
Сьвяты Яне, на што ляды?
Божа моцны, ячмень сеяць.
Сьвяты Яне, на што ячмень?
Божа моцны, піва варыць.
Сьвяты Яне, на што піва?
Божа моцны - сына жаніць буду.
Запісаў С. П. Сахараў 15 жніўня 1936 г., у м. Краслаўцы, Дзьвінскага пав., ад жанчыны Гелены Сіманчыхі, 65 год.

10

А мы хадзілі па лужочку,
Сабіралі па цьвяточку,
Прыйшлі мы да дварочку
Пабудзілі гаспадыньку:
Выйдзі, выйдзі гаспадынька,
З белым сырам і з малым сынам,
Ды пераймі купальнікаў,
Мы госьці якія ня частыя
У гадочак то разочак.
Запісаў С. П. Сахараў 2 VIII 1936 г на хутары "Судрабу", Каплаўскай вол., Іллукштанскага пав. ад Уршулі Нейжборт, 67 год.
Fails1561-0001-0043-05
Atšifrēt tekstu
Atvērt

А мы хадзілі па лужочку,
Сабіралі па цьвяточку,
Прыйшлі мы да дварочку
Пабудзілі гаспадыньку:
Выйдзі, выйдзі гаспадынька,
З белым сырам і з малым сынам,
Ды пераймі купальнікаў,
Мы госьці якія ня частыя
У гадочак то разочак.