У чыстым полі рабіна,
Пад рабінаю дзяўчына,
Часалася грабяшком, умывалася часначком,
Памыўшыся сказала:
"Ты саколік не лятай,
Дзеўкам думы не мяшай,
Дзеўкам думы такія,
Як выйсці замуж далёка,
За тры мілі, чатыры,
За пятое возера, ды у шостае сяло".
Мой татка родны,
На аддай замуж далёка,
Калі аддасі далёка, дык прышлі ка мне салаўя
Ды пуховую пярыну;
Сьвёкар будзе журыць
А салавейка будзіць
Сьвякроўка вурчыць, салавейка сьпяваець.