#LFK-1561-15

Nosaukums oriģinālā
Пайшлі дзеўкі па ягоды
Nosaukums
Пайшлі дзеўкі па ягоды
Vienības Nr.
15
Valodas
Baltkrievu valoda
Iesniedzējs
Iesūtīšanas datums
21.09.1936
Pierakstīšanas laiks/vieta
1931
Atslēgvārdi
#LFK-1561-15
AtšifrējaTsimafei Avilin
Pabeigts
Pārbaudīts
Labots2015-01-18 19:45:52
AtšifrējumsКупальскія песьні

15 

Пайшлі дзеўкі па ягоды, рана, рана па ягоды
Ды па чорны, па смароды, рана, рана па смароды
Адна дзеўка сірацінка, рана, рана сірацінка,
Тая ў лесе заблудзілася, рана, рана заблудзілася,
Прыблудзілася к сіню мору, рана, рана к сіню мору,
К сіню мору к рыбалоўцам, рана, рана к рыбалоўцам.
Рыбалоўцы маладыя, рана, рана маладыя
Пяравізіце чэраз мора, рана, рана чэраз мора
Добра панна, што заплаціш, рана, рана што заплаціш
Аднаму хоць хустачку, рана, рана хустачку
А другому залаты пярьсьцень, рана, рана залаты пярьсьцень
А трэцьцяму сама малада, рана, рана сама малада.

16

Пане Яне, што ты робіш, рана, рана што ты робіш? (так паўтарываецца кожны верш)
Магутны Божа ляды сяку,
Пане Яне, на што сячэш?
Магутны Божа, гараць буду.
Пане Яне, на што гараць?
Магутны Божа, ячмень сеяць.
Пане Яне, на што ячмень?
Магутны Божа, піва варыць
Пане Яне, на што піва?
Магутны Божа, сына жаніць;
Пане Яне, гьдзе нявеста?
Магутны Божа, у белым сьвеце.

17

Ляцеў конь вараненькі чераз бор зеляненькі,
Ночка мая, купальная ты мая (прыпеўка)
Ты дзяўчына маладая, пераймі майго каня (прыпеўка)
Рада была-бы пераняці, баюся айца, маці (прыпеўка)
Ты ня бойся нікога апроч Бога сьвятога (прыпеўка).

Запісала вучаніца Дзьвінскай белар. гімназіі Браніслава Станкевіч, у летку 1931г., ад сваей маці, у в.Станкевічы, Капінскай вол, Дзьвінск.пав.
Fails1561-0001-0043-08
Atšifrēt tekstu
Atvērt
Пайшлі дзеўкі па ягоды, рана, рана па ягоды
Ды па чорны, па смароды, рана, рана па смароды
Адна дзеўка сірацінка, рана, рана сірацінка,
Тая ў лесе заблудзілася, рана, рана заблудзілася,
Прыблудзілася к сіню мору, рана, рана к сіню мору,
К сіню мору к рыбалоўцам, рана, рана к рыбалоўцам.
Рыбалоўцы маладыя, рана, рана маладыя
Пяравізіце чэраз мора, рана, рана чэраз мора
Добра панна, што заплаціш, рана, рана што заплаціш
Аднаму хоць хустачку, рана, рана хустачку
А другому залаты пярьсьцень, рана, рана залаты пярьсьцень
А трэцьцяму сама малада, рана, рана сама малада.

Šī vietne izmanto sīkdatnes, lai uzlabotu lapas lietojamību un optimizētu tās darbību. Turpinot lietot šo vietni, Jūs piekrītat sīkdatņu lietošanai lulfmi.lv digitālajos resursos. Uzzināt vairāk.