Купальскія
Сьвяты Яне, выдзь на вулку.
Божа моцны, не пасьпею.
Святы Яне, што ты робіш?
Божа моцны, зямлю пашу.
Сьвяты Яне, на што зямлю?
Божа моцны, ячмень сеяць.
Сьвяты Яне, на што ячмень?
Божы моцны, піва варыць.
Сьвяты Яне, на што піва?
Божа моцны, сына жаніць.
Сьвяты Яне, каторага?
Божа моцны, хоць Ясеньку.
Сьвяты Яне, каго бярэш?
Божа моцны, каго судзіш.